контакты
тел.: +375 29 8517706
e-mail: nagolovu@mail.ru
icq: 382745816



концерты
Будут:
                    2008
29.05,"Реактор", Минск

Были:
20.04,"Step", Минск
05.04,"Аквариум", Минск
23.02,"Аквариум", Минск
17.02,"DAclub", Минск
31.01,"Реактор", Минск
                    2007
23.12,"План Б", Москва
30.08,"Магнит",Молодечно
15.07,"Open Air",Севастополь
07.07,"ЭММАУС", Эммаус
16.06, "Dreamland", Минск
08.06, "NSL", Барановичи
21.04, "Катакомбы", Минск
08.04, "BLA", Bonn
07.04, "Tenne", Hehr Grenz.
05.04, "Jam club", Koblenz
04.04, "Peoples", Dusseldorf
24.03, "Арена", Минск
08.02, "Ромашка", Калуга
27.01, "NSL", Барановичи
26.01, "Арена", Минск
                    2006
30.12, "Арена", Минск
08.12, "Blaсk & White", Москва
07.12, "Планетарий", Рязань
29.11, "Лига", Могилёв
24.11, "Арена", Минск
04.11, "ЮЛА", Минск
20.10, "Арена", Минск
22.09, "Аквариум", Минск
17.06, "Аквариум", Минск
27.04, "Подземка", Ростов
26.04, "Ганджюбас", Донецк
22.04, "Джокер", Могилёв
11.04, "Б2", Москва
04.02, "Аквариум", Минск
25.01, "68", Минск
                    2005
16.12, "2К", Симферополь
15.12, "Черчилль", Харьков
09.12, "Джокер", Могилёв
03.12, "ГДК", Полоцк
19.11, "Аквариум", Минск
22.10, "Аквариум", Минск
15.10, "ДКГ", Гомель
08.10, "Аквариум", Минск
27.08, "Аквариум", Минск
26.08, "Dreamland", Минск
17.07, "P&R", Полоцк
16.07, "Ритм", Минск
01.07, ГЦК, Гомель
26.06, ц. Парк, Пинск
11.06, "Респект", Минск
03.06, "Реактор", Минск
29.05, "ГДК", Гомель
14.05, "Аквариум", Минск
07.05, "NSL", Барановичи
30.04, Парк, Первомайск
29.03,"Контрабас",Одесса
27.03, "Элемент", Херсон
25.03,"Бункер"Севастополь
12.03, "Респект", Минск
12.02, "Клуб", Узда

наши спонсоры


Стань нашим спонсором!


СНГ рекомендует



нас считают
RuBAND





14.05.2005, Клуб "Аквариум", от Дзика

14 траўня ў менскім клюбе "Акварыўм" адбываўся доўгачаканы панк сэйшан, а, дакладней, Blink-182, Sum 41, Good Charlotte - Party. Г.зн. паці мусіла прайсьці ў адпаведнасьці са стылем, у якім граюць вышэйпералічаныя каманды. Асабіста я невялікі прыхільнік каліфарнійскага панку, таму не пайшоў бы на канцык, каб там ня ўдзельнічалі мае сябры. А адзін таварыш нават быў арганізатарам дадзенага мерапрыемства… Да клюба мы з чуваком падышлі недзе ў гадзін 18, спазьніўшыся на хвілін 40 і нейкую каманду. Шчыра кажучы, "Акварыўм" мне ніколі надта не падабаўся: такі нязручны танцпол, пярылы й ступенькі, што замінаюць слэміцца. Дзякуй Богу, хоць сэк"юрыці паводзілі сябе больш-менш чалавечна! Напэўна, правялі зь імі тлумачальную работу.

Першы гурт, які я помню, быў Anyway. Гралі жвавы й вясёлы поп-панк, падобны да Sum 41. Чамусьці самі свой стыль музыкі абазначаюць як скейт-панк, але ў чым менавіта заключаецца гэтая прыстаўка скейт - невядома. Здаецца, на сцэне ніхто на скейтбордах не расьсякаў… А! І яшчэ я ў бубначы Anyway пазнаў чувака, зь якім мы некалі былі разам у English Camp, нават жылі ў адным нумары. Паходу хлопец з Чыжоўкі! Respect!

Таксама помню гурт MOP-ED. Граюць паходу поп-панк, як і папярэдняя каманда, аднак прасочваюцца нейкія ска-гукі, хіба што духавой сэкцыі няма. Вакаліст, такі двухмэтровы дзяціна, у баскетбол часам прафэсійна не гуляе? Шчыра кажучы, ня надта пакаціла, але слэм усё адно быў рэальны, бо народ ужо як сьлед "заправіўся" чым трэба і разгарачыўся. Нарэшце на сцэне зьявіліся доўгачаканыя рабяты з гурта Сног На Голову. Склалася такое адчуваньне, што народ прыйшоў менавіта на іх, бо ціск ля сцэны ў момант узрос у некалькі разоў і захацелася распрануцца, што некаторыя і зрабілі (за што ахова і прагнала чувакоў). Сыгралі хлопцы толькі 7 песен: шэсьць, вытрыманых у стылістыцы каліфарнійскага панку (сярод якіх асабліва мне торкнула "Пока молодой"- столькі разоў яе чуў, аднак толькі зараз так пранікся), і адну рэгі тэму "100% позитива". Пайшоў стэдж-дайвінг, падчас якога я, як заўсёды, няўдачна нырнуў (дакладней, мяне не злавілі), і цяпер у мяне рэцэдыў ушыба калена! Ну і хрэн зь ім! Хаця ўсё роўна непрыкольна…

Пасьля невялікага перапынку зьявілася адзіная ска-каманда вечара Скапыт. Бачыў іх у трэці раз, і скажу, што гэты выступ найменш удалы, як на мой погляд. Канешне, дзьве трубы на высокім узроўні, дзевачка на бэку так імпэтна скакала, але…нечага не хапала. Мажліва, ў музыкаў нейкія асабістыя праблемы, што замінаюць ім выступаць як сьлед? Аднак якія б праблемы не былі, яны не перашкодзілі усёй ска-панк тусе, якая прыйшла на паці, адрывацца напоўніцу ды няўрымсьліва падтрымліваць сваіх паплечнікаў. А потым было тое, чаго ніхто не чакаў… Нехта распыліў на танцполе балёнчык (паходу "Чаромха"), усе закашлялі, заплакалі і г.д., ды панесьліся наўцёкі. Я знайшоў прытулак у грымёрцы, дзе ўжо было чалавек 30, дыхаць увогуле не было чым. Вакно чамусьці не адчынялася ці адчынялася, але звонку. Таму адзін хлопец ударыу па ім (ня помню чым), не паддаўшыся на мае ўгаворы, што за гэта прыйдзецца плаціць, і далёка не яму… Аднак па шкле толькі пайшлі трэшчыны, таму мне нічога не заставался, як дабіць гэнае вакенца. Прычым мая залітая башка ў якасьці сродка выбрала сваю левую руку. Гэта, канешне, была дрэнная задумка. Трохі руку пакоцаў, але ў стане афэкту зусім нічога не адчуваў. Дзякуй Богу, паветра тады прыбавілася! Потым паціху выйшлі на вуліцу, там перачакалі паўгадзінкі, дагналіся півам, ды пайшлі на канцэрт, які, што вельмі зьдзівіла, аднавіўся. Аднак слэміцца я ўжо ня мог, таму сядзеў з чувакамі ды проста слухаў музыку. Там паходу узьніклі нейкія траблы з апаратам, мікрафон то быў чуваць, то не…

З "пасьлягазавага" адзьдзяленьня запомніўся хіба што грандж гурт Фрагмент, нейкі кавэр на Nirvana сыгралі. Астатняе неяк праляцела міма касы… А потым быў флэт на Вясьнянцы і ўсё такое, але гэта ўжо зь іншай опэры. P.S. Просьба не ўспрымаць крытыку блізка да сэрца, бо допінг перашкодзіў даць аб"ектыўную ацэнку гуртам. Калі што наблытаў - не заганяйцеся!

LOVE!PEACE!RESPECT!
Дзік
Сохранён правопис оригинала




На главную страницу | Вверх


Реклама на сайте: бесплатные знакомства общение/сайт турфирмы нева/Рекомендуем: автозапчасти русь автозапчасти Toyota, мазда Lexus, автоаксессуары./Разработка корпоративного сайта/клининг/бытовку/Автобусы маз купить/аэрография потолков